Грэцыя не зможа друкаваць драхмы, бо знішчылі ўсе станкі

Грэцыя не можа вярнуцца да друкавання драхмаў, бо ў краіне больш няма адпаведных друкавальных станкоў, заявіў міністр фінансаў краіны Яніс Варуфакіс.



150702103304_greece_drachma_624x351_getty.jpg

Як растлумачыў міністр фінансаў, у 2000 годзе, калі Грэцыя ўступіла ў еўразону, улады краіны паспяшаліся пазбавіцца ад станкоў для друку драхмаў, бо былі ўпэўненыя, што цяпер у краіне заўсёды будзе ў абароце адзіная еўрапейская валюта.

«Мы знішчылі ўсе станкі — цяпер у нас іх не засталося», — сказаў Варуфакіс у інтэрв'ю аўстралійскай радыёстанцыі ABC.

Раней паведамлялася, што вяртанне Грэцыі да ранейшай нацыянальнай валюты магчыма ў выпадку яе выхаду з еўразоны з-за нязгоды з умовамі Еўрасаюза.

Эксперты асцерагаюцца, што адраджэнне драхмы прывядзе да небяспекі інфляцыі, паколькі цэны на імпарт пачнуць расці.

Таксама могуць узнікнуць складанасці з фінансавым бокам кантрактаў пры узаемным разліку ў розных валютах.

BBC