Грэцыя застанецца ў еўразоне

Кіраўнікі фінансавых ведамстваў дзяржаў еўразоны пацвердзілі гатоўнасць прадаставіць грэцкаму ўраду шматмільярдныя крэдыты ў абмен на рэформы па аздараўленні эканомікі краіны.



grecija_evrozona.jpg

19 міністраў фінансаў краін еўразоны ў пятніцу, 14 жніўня, пасля шасцігадзінных спрэчак у Брусэлі далі дабро на прадастаўленне Афінам трэцяга пакета фінансавай дапамогі на суму 85 мільярдаў еўра. 25 мільярдаў еўра будуць накіраваныя для рэкапіталізацыі грэчаскіх банкаў.
Як паведаміў журналістам пасля перамоваў старшыня Еўрагрупы Іерун Дэйсэлблум, у ходзе пасяджэння дасягнуты станоўчы вынік і ліквідаваны апошнія рознагалоссі. "Сігнал, які зыходзіць ад вынікаў сённяшняй сустрэчы, гучыць гучна і выразна, — заявіў старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер. — Грэцыя ёсць і заўсёды будзе сябрам еўразоны".
Увосень крэдыторы правядуць праверку
Мэта дадзенай меры — выратаваць краіну ад банкруцтва і пазбегнуць яе незапланаванага выхаду з валютнага саюза. Па словах кіраўніка стабілізацыйнага фонду ESM Клаўса Реглінга (Klaus Regling), Грэцыя атрымае першы транш крэдыту меркавана ўжо раніцай 20 жніўня.
Узамен міжнародныя крэдыторы патрабуюць ад Грэцыі правядзення шэрагу эканамічных рэформаў. Ужо восенню яны маюць намер правесці праверку таго, як Грэцыя выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы ў сферы рэфармавання. Калі ў ходзе праверкі высветліцца, што Грэцыя не правяла абяцаных рэформаў, то праграма дапамогі гэтай краіне можа быць неадкладна спынена.
Раніцай 14 жніўня парламент у Афінах ўхваліў прапанаваную Грэцыі крэдыторамі праграму дапамогі, якая прадугледжвае меры жорсткай эканоміі.
Паводле "Нямецкай хвалі"