Хто дагэтуль святкуе гадавіну бальшавіцкай рэвалюцыі?

Не ўсе незалежныя дзяржавы, былыя рэспублікі СССР, адразу пасля распаду адмовіліся ад святкавання гадавіны рэвалюцыі 1917 году, паведамляе Радыё Свабода.

lenin_2_3.jpg

Ва Ўкраіне 7-8 лістапада былі выходнымі і святкавалася менавіта як гадавіна рэвалюцыі да 2000 году. 1 лютага прэзідэнт Леанід Кучма падпісаў закон аб выключэнні гэтых датаў са спісу дзяржаўных святаў.
У Расіі 7 лістапада перастала быць выходным днём у 2005 годзе, у сувязі з усталяваннем новага дзяржаўнага свята — Дня народнага адзінства, які адзначаецца 4 лістапада.
У Кіргізстане дзень пачатку кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году быў святочным да 2017 году.
26 кастрычніка 2017 году прэзідэнт Алмазбек Атамбаеў сваім указам абвясціў 7 і 8 лістапада Днём гісторыі і памяці продкаў (у памяць аб туркестанскім паўстанні супраць расійскага кіравання ў 1916 годзе)
Беларусь — адзіная ў свеце міжнародна прызнаная дзяржава, у якой гадавіна пачатку кастрычніцкай рэвалюцыі — дзяржаўнае свята і выходны дзень.
Гэты дзень як дзяржаўнае свята адзначаецца таксама ў непрызнаным Прыднястроўі — сепаратысцкім рэгіёне Малдовы.