Губернатарам Ватыкана ўпершыню стане жанчына
Папа Францішак прызначыў сястру Рафаэлу Петрыні губернатарам Ватыкана. Пантыфік заявіў, што хоча, каб жанчыны адыгрывалі больш важную ролю ў Рымска-каталіцкай царкве.
Упершыню ў гісторыі жанчына прызначаная генеральным сакратаром губернатарства Ватыкана. Цяпер другі па значнасці кіраўнічы орган Ватыкана ўзначаліла манашка-францысканка Рафаэла Петрыні, паведамляе «Vatican News».
52-гадовая Рафаэла Петрыні будзе ажыццяўляць нагляд за адміністрацыяй Ватыкана, у тым ліку за музеямі, паштовым аддзяленнем, манетным дваром і паліцыяй.
Папа Францішак заявіў, што хоча, каб жанчыны адыгрывалі больш важную ролю ў Рымска-каталіцкай царкве.
Паводле korrespondent.net