IBU не ўключыў Расію ў расклад этапаў Кубка свету па біятлоне

У папярэднім раскладзе этапаў Кубка свету па біятлоне і Кубка IBU сезону 2018/19, апублікаваным Міжнародным саюзам біятланістаў (IBU), не аказалася расійскага этапу.

90508956.jpg


У раскладзе заяўленыя этапы ў дзевяці краінах — Славеніі, Аўстрыі, Чэхіі, Германіі, Італіі, Канадзе, ЗША, Швецыі і Нарвегіі.

На сайце IBU адзначаецца, што расклад этапаў і месца іх правядзення яшчэ можа быць зменена.

У сезоне-2017/18 у Расіі прайшлі два этапы Кубка IBU (Уват і Ханты-Мансійск) і адзін этап Кубка свету (Цюмень). На спаборніцтвы ў Цюмені з-за допінг-скандалаў з расійскімі спартсменамі адмовіліся прыязджаць спартсмены з ЗША, Чэхіі і Украіны.

Этапы Кубка свету па біятлоне праходзілі ў Расіі ў сезонах 1999/2000, 2004/2005, 2006/2007, 2008-2010, 2011-2013, 2014-2016, 2017/2018.

З кодэкса ВАДА таксама вынікае, што краіны, якія не адпавядаюць кодэксу, не могуць праводзіць міжнародныя спаборніцтвы. Расія ў цяперашні час прызнана неадпаведнай кодэксу ВАДА, перадае interfax.by.