Імам у Крыме атрымаў 2 гады ўмоўна за крытыку анексіі
Імам мячэці ў Крыме Мустафа Яг'яеў прысуджаны Бахчысарайскім судом да двух гадоў ўмоўна за распальванне міжнацыянальнай варожасці, гаворыцца ў паведамленні крымскай пракуратуры.
Па прыгаворы суда яму на працягу двух гадоў забаронена "займацца дзейнасцю, звязанай з перадачай і распаўсюджваннем любой інфармацыі".
Мустафа Яг'яеў, які працуе слесарам у сяле Чыгуначнае і служыць імамам у мячэці вёскі Твргенеўка, у размове з трыма супрацоўніцамі бухгалтэрыі не пагадзіўся з іх меркаваннем з нагоды далучэння Крыма да Расіі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Сава".
Паведамляецца, што Яг'яеў "у рэзкай форме" заявіў, што Крым будзе вернуты Украіне, пасля чаго пачнецца вайна. Яг'яеў нібыта казаў пра будучую разню рускіх і гібель яго братоў-мусульман, пра што ён загадзя шкадуе.
Сам асуджаны катэгарычна адмаўляе, што прамаўляў гэтыя словы.
Як піша "Сава", звесткі аб канфлікце былі аператыўна перададзены ў цэнтр па супрацьдзеянні экстрэмізму, якi распачаў крымiнальную справу.
Праваабаронцы называюць канфлікт бытавым, а прысуд неправамерным, паколькі, нават калі пагрозы сапраўды гучалі, яны не былі публічнымі.
У 1990-я гады Мустафа Яг'яеў быў членам меджліса крымска-татарскага народа.