InformNapalm: на Данбасе з'явілася найноўшая расійская вайсковая тэхніка

Міжнародная выведвальная супольнасць InformNapalm у адказ на грубыя парушэнні расійскімі акупацыйнымі войскамі ўмоваў допуску міжнародных назіральнікаў на вызначаныя аб’екты на Данбасе публікуе новыя эксклюзіўныя фотаздымкі з наўпроставымі доказамі прысутнасці ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей (АРДЛА) найноўшай расійскай вайсковай тэхнікі.

osce123.jpg

Супольнасць звяртае ўвагу журналістаў, палітыкаў і дыпламатаў на неабходнасць кансалідаванага ўзмацнення міжнароднага ціску на Расійскую Федэрацыю, каб агрэсар пачаў выконваць свае абавязальніцтвы што да поўнага вывядзення сваіх вайскоўцаў, наймітаў, узбраення і вайсковай тэхнікі з тэрыторыі Украіны. Гэта самыя важныя ўмовы для дасягнення сапраўднага, але не ўяўнага міру. Ніякія іншыя “платформы замірэння”, “выбары ў АРДЛА” або спробы надання суб’ектнасці расійскім марыянеткавым тэрарыстычным утварэнням “Л/ДНР” не толькі не скіраваныя на дасягненне сапраўднага міру, але значна паглыбляюць і павялічваюць пагрозы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Наконадні міжнародная выведвальная супольнасць InformNapalm апублікавала аналіз перашкодаў дзейнасці СММ АБСЕ з боку РФ на Данбасе за першы квартал 2020 года. У публікацыі былі разгледжаныя шматлікія выпадкі нядопуску міжнародных назіральнікаў на акупаваную тэрыторыю АРДЛА. Гэты матэрыял таксама прадэманстраваў сістэматычныя парушэнні з боку падкантрольных Расійскай Федэрацыі збройных фармаванняў, якія намагаліся схаваць ад назіральнікаў адзінкі расійскага ўзбраення і вайсковай тэхнікі. У выніку гэтага аналізу валанцёры прыйшлі да высновы, што найбольш эфектыўнай крыніцай дадзеных пра парушэнні на акупаванай тэрыторыі з'яўляюцца не патрулі, але беспілотныя лятальныя апараты (БпЛА) СММ АБСЕ. Нягледзячы на застасаванне супраць іх усяго патэнцыялу найноўшых расійскіх сістэмаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), яны ўсё часцей выяўляюць унікальныя адзінкі расійскай вайсковай тэхнікі, кіраваць якімі могуць выключна расійскія кадравыя вайскоўцы Збройных сілаў РФ.
22 сакавіка была апублікаваная новая аператыўная справаздча Спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ №2/2020, у якой назіральнікі зазначылі, што 21 і 22 сакавіка чальцы прарасійскіх збройных фармаванняў у Данецкай вобласці не прапусцілі аніводнага патруля Місіі. У выніку гэтых парушэнняў свабода перасоўвання Місіі праз лінію размежавання ў Данецкай вобласці была цалкам абмежаваная, што зашкодзіла выкананню мандату Місіі.
Гэта чарговага разу дэманструе агрэсіўныя намеры Расійскай Федэрацыі, якая намагаецца схаваць перасоўванне ўзбраення і вайсковай тэхнікі на акупаванай тэрыторыі АРДЛА.
Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm атрымала праз свае каналы новае візуальнае пацверджанне прысутнасці на Данбасе найноўшых расійскіх сістэмаў РЭБ. Экслюзіўна яна публікуе аэрафатаздымак, які дапаўняе тэкставыя дадзеныя справаздачы СММ АБСЕ №60/20 з 12 сакавіка 2020 г. што да выяўлення 3 сучасных расійскіх комплексаў РЭБ: РБ-341В “Леер-3”, Р-934Б “Сініца” і РБ-636 “Свет-КУ”.

90334437_211140150133454_5764396365262094336_n.png


Аналіз фота

Валанцёры InformNapalm здзейснілі ўласны аналіз атрыманага аэрафатаздымку: вызначылі дакладную геалакацыю зафіксаванай вайсковай тэхнікі і зрабілі параўнаўчы аналіз з даступнымі фатаздымкамі дзеля ідэнтыфікацыі адзінак РЭБ. Усе станцыі РЭБ, зафіксаваныя ў фота, знаходзяцца ў паходным стане (не разгорнутыя).
З дапамогаю наяўных у фота будынкаў вызначана, што найноўшая вайсковая тэхніка РФ зафіксаваная ў Луганску ў раёне гаражных боксаў паміж вуліцамі Уладзімірскай і Вядзеніна, дакладныя каардынаты месца дыслакацыі: 48°31’41.2″N 39°21’24.2″E. Для параўнання ніжэй пададзены скрыншот з сэрвісу Google Earth.

coord.jpg

Ніжэй — дэталізацыя кадру для параўнання элементаў комплексу РБ-636 “Свет-КУ”. Леваруч: элемент кадру з БпЛА. Праваруч: фота для параўнання.

svet_ku_jpg.jpg


Фота фікасацыі гэтага комплексу ў Луганску ў 2016 годзе.

svet_ku_jpg2.jpg


Дэталізацыя кадру для параўнання элементаў комплексу, які ў справаздачы СММ АБСЕ пазначаны як Р-934Б “Сініца”. На падставе параўнання элементаў можна меркаваць, што гэта мадыфікацыя станцыі перашкодаў Р-934БМВ з складу комплексу “Барысаглебск-2”, які таксама неаднаразова быў зафіксаваны на Данбасе.
Праваруч: элемент аэрафотаздымкі. Леваруч: фота для параўнання.

r934bmv234.jpg


Пра азнакі дзейнасці расійскага комплексу РБ-341В “Леер-3” у Луганскай вобласці мы дэталёва распавядалі ў нашай папярэдняй публікацыі. Валанцёры InformNapalm таксама неаднаразова фіксавалі гэты комплекс на Данбасе пачынаючы з 2015 года.

donetsk_1.jpg


Праваруч у верхнім куце фатаздымка на даху будынку можна пабачыць размешчаную антэну радыёпеленгацыі. Дакладную мадыфікацыю антэны пакуль вызначыць не ўдалося, але яна вельмі падобная на расійскую антэнную сістэму “АРК-ПП4”, якая мае поўны спектр функцыяў.
Леваруч: элемент фота БпЛА (від зверху). Праваруч: фота для параўнання (від збоку).

antenna222.jpg

Праз параўнанне розных спадарожнікавых здымкаў гэтага месца валанцёры InformNapalm заўважылі, што гэтая антэна з'явілася на даху будынку не пазней за 2016 год. Час ад часу менавіта побач з гэтым будынкам у спадарожнікавыя здымкі патрапляе скопішча вайсковых грузавікоў “КамАЗ”.
У новым фатаздымку БпЛА можна таксама пабачыць групу людзей у вайсковай форме і тры легкавыя аўтамабілі. Не выключана, што БпЛА зафіксаваў расійскіх вайсковых кіраўнікоў, якія прыбылі ў гэты раён для пераверкі вайсковай тэхнікі альбо надання загадаў экіпажам.

90334437_211140150133454_5764396365262094336_n.png

Валанцёры InformNapalm звяртаюцца да відавочцаў, якія маглі выпадкова зафіксаваць нумары гэтых аўтамабіляў 10 сакавіка 2020 года ў вызначаным раёне або маюць іншую інфармацыю, якая можа дапамагчы ідэнтыфікаваць расійскіх вайскоўцаў. Дасылайце звесткі на старонку InformNapalm у Facebook альбо пішэце у Twitter.

Высновы

Нагадаем, што раней найноўшая расійская вайсковая тэхніка на Данбасе таксама неаднаразова была зафіксаваная з дапамогаю аэрафотаздымкі БпЛА. Міжнародная выведвальная супольнасць InformNapalm звяртаецца да ўкраінскіх і міжнародных дыпламатаў, журналістаў і палітыкаў з просьбаю надаваць большую ўвагу фактам выяўлення сталай вайсковай прысутнасці Расійскай Федэрацыі на Данбасе. Гэтыя матэрыялы неабходна выкарыстоўваць для ўзмацнення міжнароднага ціску на Расійскую Федэрацыю, для ўвядзення дадатковых эканамічных санкцыяў дзеля прымушэння вайскова-палітычнага кіраўніцтва РФ і асабіста Уладзіміра Пуціна да выканання абавязальніцтваў у межах падпісаных у Мінску дамоўленасцей што да вывядзення расійскіх акупацыйных войскаў з тэрыторыі Украіны.
informnapalm.org