Іран правёў выпрабаванні балістычных ракет
У межах вучэнняў Іран правёў некалькі выпрабавальных пускаў балістычных ракет. Пра гэта заявіў Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі.
![missile.jpg missile.jpg](/img/v1/news/full/missile.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
tothedeathmedia.com
Новыя выпрабаванні Тэгеран правёў усяго праз два месяцы пасля таго, як ЗША наклалі санкцыі на кампаніі і чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да іранскай праграмы стварэння балістычных ракет.
Амерыканскія санкцыі былі ўведзеныя пасля таго, як Іран у кастрычніку 2015 гады правёў запуск ракет сярэдняй далёкасці «Эмад».
![missile2.jpg missile2.jpg](/img/v1/userfiles/images/missile2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выпрабаванні балістычных ракет у Іране / i24news.tv
- ЗША і шэраг іншых краін лічаць, што Іран займаецца распрацоўкай балістычных ракет як сродкаў дастаўкі ядзерных боегаловак. Тэгеран гэтыя здагадкі катэгарычна абвяргае.
- У дачыненні да Ірана на працягу некалькіх гадоў дзейнічалі міжнародныя санкцыі, накладзеныя з-за спробаў Тэгерана развіваць сваю ядзерную праграму. Восенню 2015 года Іран пагадзіўся згарнуць ядзерную праграму, пасля чаго санкцыі з яго былі паэтапна знятыя.
Паводле meduza.io