Іспанцы пачалі дэмантаж блокаў ля ўзбярэжжа Гібралтара

Паводле апошняй інфармацыі, Еўрасаюз накіруе назіральнікаў на мяжу Іспаніі і Гібралтара  



ef2c7ade042eef15e61b583838.jpg

Іспанская паліцыя пачала дэмантаж бетонных блокаў ля ўзбярэжжа Гібралтара. Штучныя загароды на дно праліва скінулі ўлады гэтай брытанскай тэрыторыі. Такія меры патлумачылі імкненнем захаваць марскую флору і фауну Гібралтара.

Між тым у Іспаніі ўпэўненыя, што рыф ўзвялі насуперак мясцовым рыбакам. У адказ Мадрыд зрабіў больш жорсткімі кантроль на мяжы з Гібралтарам. Грамадзяне ЕЗ ужо паскардзіліся на велізарныя коркі на мытнях.

Нагадаем, нарастанне напружанасці вакол праблемы Гібралтару працягваецца ў адносінах Вялікабрытаніі і Іспаніі ўжо не першы тыдзень. Паводле апошняй інфармацыі, Еўрасаюз накіруе назіральнікаў на мяжу Іспаніі і Гібралтара.

www.radyjo.net