Іспанія. Перавод стрэлак як рэцэпт ад крызісу

Іспанскі парламент разглядае прапанову аб адмене пастановы генерала Франка ад 1942 года наконт таго, у якім з часавых паясоў павінна знаходзіцца Іспанія.



6114_big.jpg

Той пастановай Франка ў імя салідарнасці з саюзнікам Гілерам патрабаваў, каб іспанцы жылі па сярэднееўрапейскім часе, як і іх тагачасныя нямецкія партнёры. Гэта быў вельмі сімвалічны крок, паколькі раней Іспанія знаходзілася ў тым жа часавым поясе, што і Вялікабрытанія, з якой Германія на той час змагалася.

Хаця пасля вайны каўдыльё запісаўся ў саюзнікі блоку NАТО, адным cа стваральнікаў якога быў Чэрчыль, вяртання да даваенных стандартаў часу так і не адбылося.

Аднак цяпер дэпутаты вырашылі вярнуць былыя нормы. Па іх словах, адкручванне гадзінніку на час назад дазволіць іспанцам мець лепшы тонус падчас працоўная дня. А гэта значыць, больш высокую эфектыўнасць працы, ад чаго наўпрост залежыць, як хутка краіна выйдзе з крызіснага стану.

Паводле брытанскай прэсы