Яцанюк — Януковічу: круглы стол дрэнна змяшчаецца ў квадратнай турэмнай камеры
Лідар Бацькаўшчыны крытычна паставіўся да прапановы прэзідэнта Віктара Януковіча сесці за круглы стол перамоваў.
«Круглы стол вельмі дрэнна змяшчаецца ў квадратнай турэмнай камеры. Сюды некалькі
тысяч «Беркута» і ўнутраных войскаў прыехала — дык нас Віктар Януковіч запрашае на круглы стол», — пажартаваў ён на брыфінгу ў штабе нацыянальнага супраціву.
«І позвы яшчэ прыйшлі з выклікамі на допыт у Генпракуратуру», — дадаў ён.
Нагадаем, што прэзідэнт Віктар Януковіч падтрымаў ідэю экс-прэзідэнта Леаніда Краўчука аб скліканні круглага стала для
пошуку выхаду з палітычнага крызісу.
Яцанюк адзначыў, што апазіцыя «заставалася і застаецца на пазіцыі, што з'яўляецца
пазіцыяй ўкраінскага народа, які сабраўся на Майдане».
«Мы хочам афіцыйна заявіць — наша пазіцыя была наступная: мы не б'ем ніводнага міліцыянта, мы не ўжываем
сілу, у нас няма ніякай зброі, у нас няма ніякіх спецыяльных сродкаў. Мы мірны пікет і мы трымаем гэты пікет», — адзначыў ён.
«Калі супрацоўнікі праваахоўных органаў пачнуць ужываць сілу ў адносінах да мірных
грамадзянаў — гэта будзе мець непрадказальныя
наступствы», — падкрэсліў ён.
Каментуючы магчымае вызваленне праезду для Віктара Януковіча на Банкавую лідар Бацькаўшчыны параіў прэзідэнту «прайсціся пешшу, калі яму трэба сустрэцца з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША (Вікторыяй
Нуланд)».
Па словах Яцанюка, ў аўторак а 10.30 у штаб нацыянальнага супраціву на Майдане прыбудзе вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі. «У сераду да нас прыязджае Кэтрын Эштан — асноўны чалавек у знешнепалітычным ведамстве ЕС», — сказаў ён.
Як вядома, у аўторак, 10 снежня, ва Украіне для перамоваў з уладай і апазіцыяй прыедуць Кэтрын Эштан і намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.
pravda.com.ua