Клічко папярэдзіў Януковіча (Відэа)
Віталь Клічко папярэдзіў улады Украіны, што адказнасць за магчымую пралітую кроў на Майдане Незалежнасці будзе ляжаць на іх і асабіста на прэзідэнце Віктары Януковічы.
Пра гэта лідар партыі «УДАР» заявіў у сваім звароце да ўкраінскага народу.
«Цяпер войскі ачапілі Майдан. Яшчэ раз хачу падкрэсліць: калі мірных дэманстрантаў будуць разганяць, калі пральецца кроў, уся адказнасць будзе ляжаць на чалавеку, які аддаў злачынны загад
і асабіста на прэзідэнце Украіны Віктары Януковічы», — сказаў
Віталь Клічко.
Палітык заклікаў украінцаў не быць абыякавымі, прыйсці на Майдан і адстаяць сваё права жыць у свабоднай краіне.
«Не ў той краіне, дзе паліцыянтам дубінкай можна затыкаць рот любому. Не будзьце абыякавымі. Калі нас прыйдзе шмат, нас немагчыма разагнаць. Мы ўсе павінны сказаць, дзе мы хочам жыць, у
якой краіне. Майдан — гэта не тэрыторыя, гэта пляцоўка, дзе мы можам адкрыта, шчыра
сказаць, што мы хочам жыць у сучаснай краіне, дзе ёсць права свабодна жыць і гаварыць, дзе вышэйшая каштоўнасць — права кожнага чалавека. Не будзьце абыякавымі, прыходзьце», — заклікаў Віталь Клічко.