Сілавікі правялі зачыстку ўрадавага квартала ў Кіеве
У Кіеве, на рагу вуліцы Грушэўскага і Крэпаснога завулка, каля Дома Афіцэраў, сілавікі правялі зачыстку.

Сілавікі адціснулі пратэстуючых і пусцілі людзей у форме МНС-нікаў разбіраць палаткі і барыкады, устаноўленыя апазіцыянерамі вечарам у нядзелю 8 снежня.
Як паведаміў народны дэпутат Андрэй Шаўчэнка, зачышчалі даволі жорстка, у ход ішлі дубінкі і боты, але міліцыя хутчэй пхалася, таму моцна пацярпелых няма.
Пасля зачысткі пратэстоўцы, якія трымалі барыкады на рагу вуліцы Грушэўскага і Крэпаснога завулка, перайшлі на Майдан Незалежнасці.
Тым часам у будынку Кіеўскай гарадской адміністрацыі, занятай пратэстоўцамі, выключылі святло. Мясцовая ахова арганізавана выводзіць людзей на вуліцу. Верагодна, рыхтуецца штурм
будынка.
Паводле ўкраінскіх СМІ