Міліцыя заблакавала Майдан у Кіеве, напружанасць дасягнула апагею
Міліцыя ў Кіеве ўжывае тактыку ўдушэння. Закрыты крамы і кавярні ў зоне Майдану. Абаронцаў барыкад не затрымліваюць, але ў іх забралі біятуалеты і абмежавалі падвоз вады і прадуктаў. Самаабарону Майдану спецназ без асаблівай цяжкасці з барыкадаў адсунуў.
За адным выключэннем: 250 сяброў правай партыі «Свабода» ўтрымалі блакпост каля Адміністрацыі прэзідэнта.
Дэманстрантаў аказалася замала, каб запоўніць такую вялікую прастору. На кожнай з барыкад былі дзясяткі і сотні, але не тысячы людзей.
На самім Майдане ўвечары зноў сабраліся тысячы людзей, нягледзячы на моцны снег.
Тым не менш, на барыкадах учорашняя эйфарыя ў Кіеве змянілася пачуццем бездапаможнасці.
Віцэ-прэзідэнт ЗША, старшыня Еўракамісіі і міністры замежных справаў еўрапейскіх дзяржаваў сёння заклікалі ўкраінскія ўлады ўстрымацца ад ужывання сілы. А намесніца сакратара Дзярждэпартамента
Нуланд правяла перамовы ў Маскве па ўкраінскім пытанні.
Сёння Нуланд, а таксама кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Эштан прыбываюць у Кіеў. Еўропа заклікае да правядзення круглага стала ўладаў і апазіцыі.
Калі Януковіч і пойдзе на перамовы, то ў панядзелак ён прадэманстраваў, што будзе іх весці з пазіцыі сілы.
Праўда, у Мінску тады было менш шматлюдна і людзей арыштоўвалі сотнямі — бралі кожнага, хто нёс у намётавае мястэчка прадукты і цёплыя рэчы. Але адчайнасць, ахвярнасць і драма
— тыя ж.
Слава Украіне! Героям слава!
Мікола Бугай, nn.by