Януковіч гатовы адпусціць Цімашэнку на лячэнне
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч абяцае падпісаць рашэнне Вярхоўнай Рады аб магчымасці лячэння экс-прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнка за мяжой. Пра гэта ён заявіў 17 кастрычніка падчас візіту ў Данецк.
«Цяпер палітычнымі сіламі, якія прадстаўленыя ў парламенце, падрыхтаваны законапраект, які дазволіць вырашыць гэтую задачу. Сёння ва Украіне няма закона, які б дазволіў Цімашэнцы
выехаць за мяжу. Як толькі гэтае пытанне ў парламенце будзе вырашана, і мне на стол ляжа гэты закон, тады будзе пытанне да прэзідэнта. Натуральна, калі парламент прыме гэты закон, я яго
падпішу», — сказаў ён журналістам.
«Далей, якія там будуць механізмы... Хутчэй за ўсё, гэта будзе суд, які будзе прымаць рашэнне аб парадку выезду, захаванні нейкіх гарантый», — растлумачыў прэзідэнт.
Нагадаем, палітычныя паплечнікі Цімашэнкі, а таксама яе абарона, настойваюць на тым, што для выезду экс-прэм'ера на лячэнне за мяжу не патрабуецца прыняцце дадатковых законаў.
Як паведамлялася 16 кастрычніка, дэпутат Еўрапарламента Марэк Сівец, каментуючы прэзентаваную ў сераду справаздачу місіі Аляксандра Кваснеўскага і Пэта Кокса, паведаміў, што падрыхтаваны місіяй
Еўрапарламента кампрамісны варыянт вырашэння праблемы экс-прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнка прадугледжвае, што экс-прэм'ер не зможа тры гады балатавацца на выбарах. Акрамя таго, яна
павінна выплаціць штраф у памеры каля 200 млн даляраў.
4 кастрычніка 2013 года стала вядома, што Аляксандр Квасьнеўскі і Пэт Кокс перадалі экс-прэм'еру Юліі Цімашэнка прапанову аб лячэнні ў Германіі і экс-прэм'ер яе прыняла. Акрамя
таго, яны падалі прэзідэнту Украіны прашэнне аб памілаванні Юліі Цімашэнка.
Як вядома, вызваленне ці адпраўка на лячэнне за мяжу Юліі Цімашэнка з'яўляецца адной з умоў падпісання Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС. Пытанне падпісання пагаднення будзе
разглядацца на саміце Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў лістападзе ў Вільні.
korrespondent.net