Еўрапейцы назвалі расейцаў самымі раздражняльнымі турыстамі
Паводле вынікаў апытання сярод еўрапейскіх турыстаў расейцы узначалілі спіс непажаданых суседзяў падчас адпачынку.
![russoturisto.jpg russoturisto.jpg](/img/v1/news/full/russoturisto.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Руссо турысто
Звесткі паводле даследавання, што было праведзенае брытанскім сайтам Zoover сярод больш за 12 000 адпачывальнікаў з 20 еўрапейскіх краін, сведчаць аб тым, што не менш як 42% апытаных лічаць, што
з усіх еўрапейскіх нацыянальнасцяў рускія раздражняюць іх больш за ўсіх падчас адпачынку. Большасць апытаных характарызуюць іх як гучных, грубых, нявыхаваных і агрэсіўных. Тое, што яны не
прытрымліваюцца чаргі ў буфеце таксама не надае ім папулярнасці.
Акрамя рускіх, еўрапейскія адпачывальнікі не любяць немцаў (17%) і брытанцаў (13%). Большасць негатыўных водгукаў пра лідэраў дадзенага апытання прыйшло з Іспаніі і Турцыі. Варта адзначыць, што
брытанцы ставяцца да суайчыннікаў больш крытычна (18%).
Топ-3 самых раздражняльных адпачывальнікаў для еўрапейцаў і іх любімыя рэгіёны:
2. Немцы 17% (Іспанія, Турцыя, Італія)
3. Брытанцы 13% (Іспанія, Грэцыя, Турцыя)
Топ-3 самых раздражняльных адпачывальнікаў для брытанцаў і іх любімыя рэгіёны:
2. Немцы 25% (Іспанія, Турцыя, Італія)
3. Брытанцы 18% (Іспанія, Грэцыя, Турцыя)
Самымі добразычлівымі турыстамі былі прызнаныя аўстрыйцы (0%) і бельгійцы (1%), а затым скандынавы і грэкі (па 2%). Даследаванне таксама паказала, што аўстрыйцы аказаліся асабліва добразычлівымі
і далікатнымі гаспадарамі.
Сайт Zoover з'яўляецца найбуйнейшым парталам для незалежных аглядаў адпачынку і падарожжаў, на які заглядаюць больш за 185 мільёнаў наведвальнікаў у год. Падарожнікі каментуюць розныя
аспекты свайго адпачынку, уключаючы нумары ў гасцініцах і гатэлях, славутасці і транспарт. У дадзены момант на сайце размешчана больш за 2,3 мільёны водгукаў і меркаванняў пра больш за 356 тысяч
гасцініц ў больш за 45 тысяч накірункаў па ўсім свеце.
prian.ru