Каля ста паліцэйскіх пацярпелі ў сутычках з маніфестантамі ў Брусэлі
Двое членаў фламандскай ультраправай моладзевай арганізацыі арыштаваныя. У раёне Паўднёвага вакзала дэманстранты закідвалі ахоўнікаў парадку камянямі, пераварочвалі і падпальвалі машыны, разбівалі вітрыны крамаў.

Супраць раз'юшаных маладых людзей, большасць з якіх былі докерамі з Антвэрпэна, паліцыя ўжыла дубінкі, слёзацечны газ і вадамёты. Каля трыццаці маніфестантаў параненыя. Па падліках паліцыі, акцыя сабрала ў агульнай колькасці больш за 100 тысяч чалавек. Яна праводзілася ў рамках усеагульнай забастоўкі работнікаў дзяржсектара супраць палітыкі жорсткай эканоміі, абвешчанай новым урадам Бельгіі.