Канада. Надзвычайнае становішча з-за паводкі

У некалькіх гарадах канадскай правінцыі Квебек, у тым ліку ў Манрэалі, уведзены рэжым надзвычайнага становішча з-за рэкордных паводак.

У Манрэалі растае снег і ідзе бесперапынны дождж. Архіўнае фота GETTY IMAGES

У Манрэалі растае снег і ідзе бесперапынны дождж. Архіўнае фота GETTY IMAGES

Як паведамляюць выратавальнікі, у правінцыі падтопленыя больш за дзве тысячы дамоў у 130 гарадах і пасёлках. Колькасць вайскоўцаў, якія дапамагаюць мясцовым жыхарам эвакуіравацца, павялічана ў тры разы.

Як сказаў журналістам мэр Манрэаля Дэні Кодэр, рэжым надзвычайнага становішча быў патрэбны гораду, каб як мага хутчэй вырашыць сітуацыю, якая склалася. У прыватнасці, ён дазваляе ўладам прымусова эвакуяваць асобныя раёны Манрэаля.

Эвакуацыя гарадоў правінцыі Квебек пачалася ў пятніцу на фоне рэкордных паводак на тэрыторыі каля 500 квадратных кіламетраў. У нядзелю ў адным з кварталаў на поўначы Манрэаля прарвала некалькі плацін, пасля чаго горад ўвёў надзвычайнае становішча.

Сіноптыкі, між тым, прадказваюць, што на працягу наступных некалькіх дзён будзе ісці дождж. "Вада будзе прыбываць на працягу яшчэ некалькіх дзён", — заявіў прэм'ер-міністр правінцыі Квебек Філіп Куйяр падчас візіту ў гарадок Рыбо на ўсходзе правінцыі, затоплены на працягу ўжо некалькіх месяцаў.

Першапачаткова на дапамогу жыхарам Квебека было адпраўлена каля 450 вайскоўцаў. Яны дапамагаюць эвакуяваць горада, узводзяць насыпы і ўмацоўваюць плаціны. У панядзелак было абвешчана, што колькасць вайскоўцаў, якія дапамагаюць жыхарам правінцыі, вырасце ўтрая.

Паводле ВВС