Канада патрабуе ад Ірана кампенсацыю за збіты ўкраінскі «Боінг»

Ахвярамі авіякатастрофы пад Тэгеранам 8 студзеня 2020 года сталі 176 чалавек: грамадзяне Ірана, Украіны, Канады, Вялікабрытаніі, Германіі, Швецыі і Афганістана.

2698247.jpeg

Суд у Канадзе запатрабаваў ад Ірана выплаціць буйную кампенсацыю сем'ям шасці канадцаў, якія загінулі ў авіякатастрофе два гады таму: 107 млн канадскіх долараў (84 млн долараў ЗША). Юрысты маюць намер дзеля гэтага нават дамагацца канфіскацыі іранскіх актываў за мяжой, напрыклад, арышту нафтавых танкераў.

"Кампенсацыя будзе падзеленая паміж сем'ямі шасці загінулых пасажыраў, якія падалі пазоў", — адзначае тэлеканал.

Адвакат пазоўнікаў заявіў, што для забеспячэння рашэння суда ён і каманда яго юрыстаў будуць рабіць спробы накласці абцяжаранне на маёмасць Ірана ў Канадзе і за мяжой.

"У Ірана ёсць нафтавыя танкеры ў іншых краінах", — цытуе тэлеканал адваката.


Самалёт "Міжнародных авіяліній Украіны" (МАУ) разбіўся 8 студзеня 2020 года адразу пасля ўзлёту з Тэгерана, загінулі 176 чалавек, у тым ліку 55 грамадзян Канады і 35 уладальнікаў канадскага віду на жыхарства. Грамадзянскі пазоў супраць Ірана ў канадскі суд падалі сваякі шасці загінулых. У Іране прызналі, што лайнер — на фоне чарговага абвастрэння адносін з ЗША — памылкова прынялі за "варожую цэль" і збілі.


Паводле korrespondent.net, euronews.com