Кангрэс ЗША прызнаў факт генацыду хрысціян на Блізкім Усходзе

14 сакавіка Кангрэс ЗША аднагалосна прыняў рэзалюцыю, згодна з якой ІДІЛ праводзіць генацыд хрысціян і іншых рэлігійных меншасцяў Блізкага Усходу, тым самым прымушаючы адміністрацыю прэзідэнта Абамы прыняць аналагічную рэзалюцыю.



g_w_bush_delivers_state_of_the_union_address.jpg

Фота з сайта krynica.info

Рашэнне было прынята пасля публікацыі справаздачы, складзенай арганізацыямі «Knights of Columbus» (Рыцары Калумба) і «In Defense of Christians» (У абарону хрысціян) аб злачынствах, якія здзяйсняюцца ў Сірыі і Іраку супраць хрысціян.

Дэпутаты Кангрэса і Сената вырашылі прыняць рэзалюцыю раней за вызначаны тэрмін (17 сакавіка), каб прымусіць дзяржаўнага сакратара Джона Кэры і адміністрацыю прэзідэнта прыняць аналагічную рэзалюцыю.

Кангрэс таксама прагаласаваў за стварэнне міжнароднага трыбунала для суду над асобамі, датычнымі да злачынстваў, учыненых рэжымам Башара Асада, ІДІЛ і іншымі групамі.

krynica.info

Прадстаўнік Белага Дома Джош Эрнэст заявіў 14 сакавіка, што рэзалюцыя Кангрэса ніяк не паўплывае на працэс прыняцця рашэння адміністрацыяй. Аналагічную заяву зрабіў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту.