Канвой NATO даехаў да Чэхіі: абстрэлы яйкамі і блакаванне вуліцаў (відэа)
«Не — амерыканскаму канвою!», «ЗША і NATO — агрэсары», «Не маем патрэбы ў амерыканскім ратаванні!» — праезд амерыканскіх вайскоўцаў па тэрыторыі краіны падзяліў чэхаў на два лагеры.
Замест сцягоў і кветак людзі выходзяць на мітынгі супраць прысутнасці сілаў альянсу.
Улады Чэхіі прыгразілі завадатарам закалотаў пазбаўленнем волі да трох гадоў.
Усяго ў склад канвою «Драгунскага шпацыру», які вяртаецца з вучэнняў NATO з тэрыторыі Эстоніі, уваходзяць 118 адзінак бронетэхнікі і 520 дэсантнікаў ЗША. Ён рухаўся па тэрыторыі Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Нямеччыны, а 1 красавіка фінішуе ў Баварыі.