Казахстан. Нашто казашкам зубы?
Сапраўдны скандал выклікаў у казахскім сегменце інтэрнэту артыкул, прысвечаны праблемам мясцовай стаматалогіі, а дакладней, адзін каментар да яго. Сама публікацыя (яна з’явілася на сайце казахскай службы «Радыё Свабода») распавядала пра такую негатыўную масавую з’яву, як адсутнасць зубоў у казахскіх жанчын. У шмат каго ў роце толькі карэньчыкі. Прычына — дрэнная ежа. А на пратэзы грошай няма. Здавалася, матэрыял як матэрыял. Аднак першы каментар да яго нейкага Каната паставіў усіх на вушы.
Сапраўдны скандал выклікаў у казахскім сегменце інтэрнэту артыкул, прысвечаны праблемам мясцовай стаматалогіі, а дакладней, адзін каментар да яго. Сама публікацыя (яна з’явілася на сайце
казахскай службы «Радыё Свабода») распавядала пра такую негатыўную масавую з’яву, як адсутнасць зубоў у казахскіх жанчын. У шмат каго ў роце толькі карэньчыкі. Прычына
— дрэнная ежа. А на пратэзы грошай няма. Здавалася, матэрыял як матэрыял. Аднак першы каментар да яго нейкага Каната паставіў усіх на вушы. Канат сцвярджае, што адсутнасць зубоў у жанчын
— гэта вяртанне да казахскай традыцыі. Быццам у часы, калі казахі былі нацыяй намадаў, у казашак таксама не было зубоў. Каб аргументаваць свой тэзіс, аўтар каментара спасылаецца на традыцыі
іншых народаў. Так, у Афрыцы дзядзька нявесты ў дзень шлюбу выбівае ёй пярэднія зубы. Нацыяналісты пабачылі ў каментарах Каната правакацыю супраць нацыянальнай гісторыі і пачалі даказваць, што да
з’яўлення ў краі стаматалогіі — следства расійскай і савецкай каланізацыі — старадаўнія казахі былі здаровыя, і ў тым ліку мелі моцныя зубы. Цікавая палеміка закончылася
тым, што бакі прызналі: адсутнасць зубоў у казахскіх жанчын — ганьба для дзяржавы, якая зарабляе мільярды на нафце і газе.
Па матэрыялах казахскіх сайтаў