Кіраўнік МЗС Венгрыі мяркуе, што ў ЕС могуць прыбыць 30 – 35 млн бежанцаў
Еўропа баіцца называць рэчы сваімі імёнамі, заявіў венгерскі дыпламат, кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта.
"Еўрапейскія краіны павінны ўмацоўваць свае межы, таму што на Стары кантынент можа прыбыць 30 – 35 млн бежанцаў. Гэтыя краіны баяцца называць рэчы сваімі імёнамі", — сказаў Сіярта.
"Бо крытыкаваць лягчэй, чым нешта рабіць", — дадаў ён.
Па словах міністра, Еўропа павінна выразна даць зразумець, што не зможа прыняць сотні тысяч і мільёны мігрантаў.
"Карысна было б у гэтай сітуацыі захаваць і ўмацаваць Шэнгенскую сістэму", — адзначыў міністр.
Як паведамлялася, 18 верасня Венгрыя прыступіла да ўзвядзення плота на мяжы з Харватыяй, каб спыніць плынь мігрантаў, і ўжо накіравала сотні ваенных і паліцэйскіх на мяжу.
16 верасня Венгрыя пачала падрыхтоўкі да будаўніцтва 70-кіламетровай сцены на мяжы з Румыніяй.
15 верасня міграцыйны крызіс венгерскі ўрад абвясціў надзвычайнае становішча ў двух раёнах паблізу сербскай мяжы. Пазней ён быў пашыраны яшчэ на чатыры раёны.
Акрамя таго, з 15 верасня ўступіла ў сілу новае міграцыйнае заканадаўства Венгрыі, якое абцяжарвае прыбыццё мігрантаў у краіну і дазваляе іх затрымліваць.