Краіны Захаду заклікаюць сваіх турыстаў пакінуць Кенію
Па меншай меры дзесяць чалавек сталі ахвярамі выбухаў у сталіцы Кеніі Найробі.

Адзін адбыўся ў будынку рынку Гікомба, другі — у маршрутным таксі прыкладна ў тым жа раёне.
У бальніцы дастаўлены дзясяткі пацярпелых.
Адказнасць за тое, што адбылося, пакуль ніхто на сябе не ўзяў, але следчыя амаль упэўненыя ў тым, што гэта тэракты, арганізаваныя экстрэмістамі з самалійскай групоўкі «Аш-Шабаб».
Актывізацыя тэрарыстаў прымусіла цэлы шэраг краін назваць Кенію дзяржавай, небяспечнай для турызму; з гэтым катэгарычна не згодна кенійскае кіраўніцтва, якое лiчыць, што падобныя крокі толькі на руку тэрарыстам:
«Наша краіна павінна рухацца наперад. Мы павінны рабіць тое, што можам. Мы хочам прапанаваць свае паслугі свету. Мы зноў будзем заклікаць суграмадзян праявяць сваю гасціннасць, вядомую ва ўсім свеце», — заявіў прэзідэнт Кеніі Ухуру Кеніята.
Баявікі «Аш-Шабаб» патрабуюць ад Кеніі вывесці з Самалі войскі, уведзеныя туды тры гады таму пасля цэлага шэрагу выкраданняў турыстаў.
Самі турысты пакідаюць краіну з вялікай неахвотай:
«Кенійцы надзвычай гасцінныя; нам сорамна, што давялося скараціць адпачынак з-за нейкіх зламыснікаў. Нам шкада было пакідаць гасцініцу і людзей, якія там працавалі».
Пра небяспеку падарожжаў у Кенію сваіх грамадзян афіцыйна папярэдзілі адпаведныя ведамства ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі.
Паводле euronews.com