Крым: ФСБ затрымала польскага журналіста
Затрыманне адбылося ў рэстаране, дзе польскі журналіст знаходзіўся разам з сябрамі.

Замежны карэспандэнт польскай штодзёнкі “Gazeta Wyborcza” Вацлаў Радзівіновіч быў сёння затрыманы ў Сімферопалі ўзброенымі супрацоўнікамі ФСБ Расіі.
Затрыманне адбылося ў рэстаране, дзе польскі журналіст знаходзіўся разам з сябрамі. У дадзены момант Радзівіновіч знаходзіцца ў пастарунку. Пра гэта ён паспеў сам паведаміць рэдакцыі свайго выдання, пасля чаго тэлефонная размова была спыненая супрацоўнікамі ФСБ. Прычына затрымання журналіста невядомая.
Вацлаў Радзівіновіч – гэта шматгадовы карэспандэнт “GW” у Маскве. У Крыме ён знаходзіцца легальна, пры сабе ён мае дакументы з візай. Інфармацыя пра яго затрыманне ўжо перададзена ў МЗС Польшчы.