Культура ў Лондане — самая дарагая ў Еўропе
Другім па кошце з пункту гледзішча культуры апынуўся Парыж, дзе культурная праграма на дваіх абыйдзецца ў 417 долараў. Варшава ж — самая танная, кошт квіткоў у гэтым горадзе ў сярэднім складзе 116 даляраў.
Лондан — самы дарагі горад Еўропы па кошце білетаў на культурныя мерапрыемствы. Масква па гэтым паказчыку — на шостым месцы.
Даследаванне Каралеўскай паштовай службы Брытаніі паказала, што квіткі для двух чалавек у карцінную галерэю, музей, оперу, на балет, канцэрт класічнай музыкі, а таксама наведванне аб'екта гістарычнай спадчыны абыдуцца ў Лондане ў агульнай складанасці ў 256 фунтаў стэрлінгаў (425 долараў ЗША).
Даражэй за ўсё абыйдзецца паход у оперу — 117,5 фунта (195 долараў) за два квіткі, а таксама на балет — 90 фунтаў (150 долараў). Таксама Лондан лідзіруе па кошце білетаў на агляд
славутасцяў, на гэта давядзецца выдаткаваць амаль 20 фунтаў (33 долары).
Аўтары даследавання адзначаюць, што культурная праграма ў Лондане аказалася самай дарагой сярод еўрапейскіх гарадоў нават нягледзячы на тое, што ўваход у большасць буйных музеяў і карцінных галерэй у сталіцы Вялікабрытаніі бясплатны.
Культурная праграма ў гарадах Еўропы
Лондан — 256 фунтаў на дваіх
Парыж — 251 фунт
Барселона — 241 фунт
Амстэрдам — 223 фунта
Вена — 223 фунта
Масква — 192 фунта
Берлін —159 фунтаў
Рым — 132 фунта
Дублін — 102 фунта
Прага — 95 фунтаў
Будапешт — 80 фунтаў
Варшава — 69 фунтаў
Аўтары даследавання параўналі сітуацыю ў 12 буйных гарадах Еўропы — Берліне, Амстэрдаме, Барселоне, Вене, Дубліне, Варшаве, Будапешце, Парыжы, Рыме, Маскве, Лондане і Празе.
Другім па кошце з пункту гледзішча культуры апынуўся Парыж, дзе культурная праграма на дваіх абыйдзецца ў 417 долараў. Варшава ж — самая танная, кошт квіткоў у гэтым горадзе ў сярэднім складзе 116 даляраў.
За апошнія пяць гадоў выдаткі на культуру для турыстаў у многіх гарадах істотна знізіліся, сведчаць дадзеныя даследавання. Так, у Лондане яны ўпалі на 21 %, у Рыме і Вене — на 36 % і 27,3 % адпаведна. У Амстэрдаме, наадварот, кошт квіткоў вырас на 37,3 % за апошнія пяць гадоў.