Лагер бежанцаў у Сірыі ператвараецца ў "лагер смерці" — ААН

Лагер палестынскіх бежанцаў у Сірыі "Ярмук" становіцца падобны да "лагера смерці". Пра гэта заявіў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.



52527.jpg

"Праз больш чым два гады бязлітаснай аблогі цяпер 18 тысяч палестынскіх бежанцаў і сірыйцаў утрымліваюцца ў закладніках групоўкай "Даіш" і іншымі экстрэмістамі", — сказаў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у спецыяльным звароце. Паводле яго слоў, лагер бежанцаў "становіцца падобным да лагера смерці".

"Людзі, якія жывуць у "Ярмуку", у тым ліку 3 500 дзяцей, становяцца жывымі шчытамі", — падкрэсліў Пан Гі Мун, адзначыўшы, што ўнутры лагера знаходзяцца ўзброеныя групы, звонку — урадавыя сілы.

"Паведамляецца пра масавыя атакі на лагер і яго мірных жыхароў. Гэта становіцца яшчэ адным неймаверным ваенным злачынствам, вінаватыя ў гэтым павінны панесці адказнасць", — заявіў ён.

Пан Гі Мун падкрэсліў, што неабходна як мага хутчэй стабілізаваць сітуацыю ў лагеры.

"Я далучаюся да Рады Бяспекі з просьбай пакласці канец гвалту, адкрыць доступ гуманітарнай дапамозе, і даць бяспечны шлях мірным грамадзянам, якія хацелі б пакінуць лагер", — сказаў ён.

"РИА-Новости"