У Літве вырашылі пакуль не прадастаўляць прытулак грамадзянам Украіны, якія прыязджаюць з-за вайны
З-за вайсковага канфлікта на ўсходзе Украіны ў мінулым годзе прыкметна павялічылася колькасць грамадзян Украіны, якія жадаюць атрымаць прытулак у Літве.
Літва прыпыніла прыняцце рашэнняў аб прадастаўленні прытулку ўкраінцам. З такой просьбай звярнулася 70 грамадзян Украіны, а ў ранейшыя гады такіх бывала ад сілы па пяць чалавек.
Летась 31 ўкраінец атрымаў дадатковую ахову. Большасць украінцаў просяць даць ім прытулак, каб выратавацца ад пагрозаў вайны ў сябе на радзіме.
Цяпер рашэнні аб прадастаўленні прытулку грамадзянам Украіны часова не прымаюцца ў чаканні рашэнняў з боку ўладаў Украіны, якія маюць намер стварыць умовы сваім грамадзянам, уцекачам з рэгіёнаў канфліктаў, каб яны змаглі ўладкавацца ў іншых рэгіёнах дзяржавы.
"Калі будзе канстатавана, што па сутнасці ў гэтых людзей ёсць рэальная магчымасць пераехаць і ўладкавацца ў іншых рэгіёнах Украіны, каб быць у большай бяспецы, то гэта непазбежна паўплывае на прыняцце рашэнняў аб мэтазгоднасці прадастаўленні прытулку грамадзянам Украіны, якія бягуць ад ваенных дзеянняў", —сказаў загадчык Аддзела па пытаннях прытулку Дэпартамента міграцыі Віктар Астраўны.