Лекары Омскай бальніцы адмовілі ў перавозцы Аляксея Навальнага ў Германію

Галоўны ўрач бальніцы хуткай дапамогі № 1 Омска, у якой знаходзіцца Аляксей Навальны, адмовіўся выдаць дазвол на перавозку палітыка ў германскую клініку. Пра гэта ў Твітэры паведамляе прэс-сакратар ФБК Кіра Ярмыш, піша Meduza.

navalny_1.jpg


Ярмыш заявіла, што забарона на перавозку Навальнага пагражае яго жыццю. "Заставацца ў Омскай лякарні без абсталявання з так і не пастаўленым дыягназам у цяперашнім становішчы смяротна небяспечна", - мяркуе яна. Ярмыш назвала забарону лекараў "замахам на жыццё" Навальнага. На яе думку, гэта рашэнне прынялі не лекары, а Крэмль.
Дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў, у сваю чаргу, паведаміў, што першапачаткова лекары рыхтавалі дакументы і абсталяванне для перавозкі Навальнага, але затым, кажа ён, іх быццам "падмянілі". Жданаў адзначыў, што для перавозкі былі гатовыя ўсе неабходныя дакументы.
Паплечнікі Навальнага раней казалі, што лекары адмаўляюцца перавозіць палітыка, каб перашкодзіць устанавіць, якім таксінам яго атруцілі.
20 жніўня паплечнікі Аляксея Навальнага папрасілі Крэмль дапамагчы атрымаць дазвол на перавозку палітыка ў клініку за мяжу — прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў казаў, што Крэмль гатовы аказаць ім садзейнічанне. У той жа дзень лідары Нямеччыны і Францыі Ангела Мэркель і Эмануэль Макрон заявілі, што гатовыя дапамагчы Аляксею Навальнаму. У ноч на 21 жніўня ў Омск з Нямеччыны вылецеў самалёт, каб забраць палітыка.
Дакладны дыягназ Аляксея Навальнага дагэтуль невядомы.