Літва ўвяла бясплатныя нацыянальныя візы для беларусаў «якія падвяргаюцца пераследу»

Літва будзе выдаваць бясплатныя нацыянальныя візы беларусам, якія «падвяргаюцца перасьледу з боку ўладаў». Адпаведнае рашэнне прыняў літоўскі ўрад.

litva_164320200212.jpg


У сераду, 2 снежня, урад Літвы прыняў рашэнне аб бясплатнай выдачы нацыянальных віз беларусам, якія падвяргаюцца пераследу з боку ўладаў. З такой прапановай раней выступіў МЗС краіны, перадае TUT.BY.

— Праз гвалт, які здзяйсняецца беларускім рэжымам супраць сваіх грамадзян і масавых парушэнняў правоў чалавека ўсё больш і больш грамадзян Беларусі, якія шукаюць прытулку і часовай абароны, хочуць прыехаць у Літву. Для ўезду і знаходжання ў Літве на больш працяглы тэрмін грамадзянам Беларусі неабходна атрымаць доўгатэрміновую нацыянальную візу, за якую спаганяецца збор за падачу заявы ў памеры 60 еўра. З гэтага часу плата не спаганяецца, — пракаментаваў рашэнне в.а. прэм’ер-міністра Літвы Саўлюс Сквярняліс.

Як паведамляецца, новыя правілы будуць дзейнічаць у тым выпадку, калі МЗС Літвы пацвердзіць, што суіскальнік візы з Беларусі мае права ўехаць у краіну па асаблівых гуманітарных прычынах. Таксама падставай для адмовы ад збірання консульскага збору будзе пацверджанне Міністэрства, што выдача візы грамадзяніну нашай краіны адпавядае мэтам супрацоўніцтва ў галіне развіцця, знешняй палітыкі ці нацыянальнай бяспекі.

Нагадаем, у канцы лістапада ў літоўскім МУС паведамлялі пра больш чым 650 беларусаў, якія атрымалі візу для ўезду ў краіну па гуманітарных падставах. З іх да таго часу паспелі трапіць у Літву каля 250 чалавек.