Літва ідзе ў зону еўра
Ёсць згода еўрагрупы для ўваходу Літвы ў еўразону.
Раней, яшчэ ў студзені, зялёнае святло для ўступлення краіны ў еўразону дала Еўрапейская камісія. Еўрапейскія міністры фінансаў сустрэліся ў Люксембургу, дзе станоўча ацанілі падрыхтоўку
Літвы.
Літва, як і іншыя краіны Балтыі, яшчэ некалькі гадоў таму знаходзілася ў рэцэсіі. Пасля цяжкіх, але эфектыўныx рэформаў краіне ўдалося хутка падняць эканоміку.
Згода Еўрагрупы для прыняцця Літвы ў зону еўра не азначае канца працэсу. Цяпер зялёнае святло мусяць даць таксама лідары ЕС і міністры фінансаў 28 краін еўрасупольнасці.