Літва занепакоеная бяспекай Беларускай АЭС у Астраўцы

Ужо напрыканцы гэтага года плануецца даставіць на будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС (БАЭС) у Астраўцы выраблены ў Расіі рэактар ​​для першага энергаблока, а ўвесці яго у эксплуатацыю плануюць у 2018 годзе. Літва занепакоеная бяспекай Беларускай АЭС у Астраўцы.



222.jpg

Літоўскія эксперты занепакоеныя бяспекай гэтай самай таннай у свеце АЭС, піша газета Lietuvos zinios.

"У Беларусі нагляд за АЭС ажыццяўляюць не спецыялісты па атамнай энергетыцы, а мінскія чыноўнікі, якіх, у сваю чаргу, каманднымі метадамі кантралюе прэзідэнцкі палац. Узнікае заклапочанасць, каб не былі парушаныя патрабаванні ядзернай бяспекі. Бо ад страху і з нежадання адставаць ад графіка нашысуседзі могуць пабудаваць АЭС сяк-так. На постсавецкай прасторы выраз "хацелі, як лепш, а атрымалася, як заўсёды" ўсё яшчэ актуальны", — выказаў апасенні лектар Інстытута міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага oніверсітэта, незалежны эксперт па энергетыцы Ромас Швядас.

Дырэктар Дэпартамента палітыкі эканамічнай бяспекі МЗС Літвы Гіта Грыгайцітэ кажа, што асаблівую занепакоенасць выклікаюць заявы Беларусі аб тым, што будаўніцтва яе АЭС будзе самым танным у свеце, а калі ўлічваць, што рашэнні ў галіне ядзернай бяспекі і адпаведныя тэхналогіі каштуюць дорага, узнікае пытанне, за чый кошт Беларусь эканоміць пры будаўніцтве першай атамнай станцыі.

DELFI