Людзей у царкве расстрэльваў малады ахоўнік

Адна з двух загінулых падчас стральбы — манахіня, якая закрывала сабою вернікаў.



2389f6d9026f00aea1a1901d427d641f.jpg

Інцыдэнт адбыўся сёння ў Южна-Сахалінску (Расія) каля 14:00 паводле мясцовага часу. Пасля нядзельнага набажэнства ў Царкву Уваскрэсення Хрыстова зайшоў 24-гадовы мужчына, які пачаў страляць па людзях ды іконах. Паводле протаіерэя святыні Віктара Горбача, калі б не адважныя паводзіны манахіні Людмілы Прашнікавай, ахвяраў магло быць болей. Сама яна загінула. Параненыя 6 чалавек.
Паводле інфармацыі Следчага камітэту РФ, затрыманы — ахоўнік аднаго з прыватных агенцтваў. Ён страляў са службовай зброі. Протаіерэй дадаў, што стралок казаў пра нянавісць да хрысціянаў і царквы. Стралка чакае псіхіятрычная экспертыза.
Тым часам высветлілася, што храм ахоўваў пажылы вахцёр без зброі.
belsat.eu