Лукашэнка прайграў, і ён мусіць сысці!

У нядзелю 16 жніўня беларуская суполка Філадэлфіі правяла мітынг у падтрымку беларускага народа Беларусі.

f_2.jpg


Сёння наша салідарнасць важная як ніколі раней. І падтрымка беларусаў замежжа надзвычай неабходная. Трэба, каб увесь свет даведаўся пра тое, што зараз адбываецца ў нашай краіне. І менавіта МЫ,беларусы замежжа, можам,паспрыяць гэтаму, як ніхто іншы, бо пасольствы і дыпламатычныя місіі гэта не зробяць, і менавіта МЫ – дзеці сваёй Радзімы, беларусы замежжа, на сёння сталі амбасадарамі інтарэсаў Беларусі ў свеце.

filad.jpg


Нам беларусам Амэрыкі важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім тым хто цяпер не шкадуючы сіл і здароўя змагаецца з дыктатарскім рэжымам. Слава беларускім героям, які трымаюць бел-чырвона-белы сцяг вольнасці. Да нашай перамогі засталося зусім крыху.

f8_1.jpg


ТОЛЬКІ РАЗАМ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

f7_1.jpg