Маккейн катуе Трампа, навошта школьнікам культ Вуду: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Як венесуэльцы шыла на мыла мяняюць, масавыя мітынгі нацыяналістаў у Саксоніі, летні час як найвялікшая праблема Еўрасаюза — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.


Гіперінфляцыя і адчувальны дэфіцыт прадуктаў першай неабходнасці ў Венесуэле прывялі да масавай эміграцыі. Венесуэльцы імкнуцца ў тым ліку і ў суседнюю Бразілію. Паколькі ў Бразіліі хапае сваіх сацыяльна-эканамічных праблем, іміграцыя выклікала ў мясцовых СМІ здзіўленне. Парадокс графічна выявіў мясцовы мастак Асмані Сіманка (Osmani Simanca). На яго малюнку людзі бягуць з венесуэльскіх трушчоб у аналагічныя бразільскія.

1_122.jpg

У Хемніцы (нямецкая зямля Саксонія) не спыняюцца мітынгі нацыяналістаў, якія пратэстуюць супраць міграцыйнай палітыкі ўладаў Германіі. Нагодай да акцый, нагадаем, паслужыла забойства арабскімі імігрантамі мясцовага жыхара. Аўстрыйскаму мастаку Мар'яну Камінскі (Мarian Кamensky) падзеі ў Хемніцы нагадалі адзін з сумных этапаў нямецкай гісторыі. На малюнку нацыст, адказваючы на пытанне мінака «якая гадзіна?», кажа: «1936-ты год».

2_113.jpg

Еўрасаюз можа адмяніць пераход на летні і зімовы час. «Мільёны лічаць, што летні час мае захоўвацца ўвесь год», — цытуе прэса словы старшыні Еўракамісіі Жана-Клода Юнкера. Словы Юнкера выклікалі лагічнае пытанне: чаму еўрачыноўнікі заняліся праблемай часу менавіта цяпер? Мастак Костас Каўфагіоргас (Kostas Koufogiorgos) параўнаў паводзіны кіраўніцтва ЕС з дзеяннямі экіпажу карабля, які трапіў у буйны шторм. У той час, як судну пад назвай ЕС пагражаюць гіганцкія хвалі – «Еўраскептыцызм», «Бюракратыя» і «Brexit», капітан прапануе пагаварыць пра праблему летняга часу.

3_90.jpg

У ЗША прайшло развітанне з папулярным сенатарам Джонам Маккейнам. Маккейн запомніўся як прыхільнік патрыятызму, паколькі пяць гадоў правёў у в'етнамскім палоне, дзе яго моцна катавалі. Аднак з прэзідэнтам Трампам адносіны не склаліся. Як следства Трамп адмовіўся назваць Маккейна «героем». Як лічыць мастак Мэтсан (Matson), Трамп проста зайздросціць славе сенатара. На яго карыкатуры Трамп, вывучаючы на экране гераічную біяграфію нябожчыка, прызнаецца: «Глядзець на гэта — куды большае катаванне, чым тыя катаванні, праз якія прайшоў Маккейн».

4_93.jpg

Між тым у многіх краінах пачаўся навучальны год. Вельмі складаныя ўзаемаадносіны паміж вучнямі і педагогамі адлюстраваў польскі карыкатурыст Анджэй Млечка (Andrzej Mleczko).

5_93.jpg