Малдова. Святкаванне самай вялікай
Малдаўскія патрыёты адсвяткавалі гадавіну бітвы пры Васлуе, якая адбылася 10 студзеня 1475 года. У гэты дзень малдаўскі князь Стэфан ІІІ Вялікі разбіў 120-тысячнае войска турак, маючы толькі 40 тысяч салдат.

Каб нагадаць землякам пра гэтую буйную падзею, у цэнтры Кішынёва прайшоў мітынг патрыётаў з арганізацыі «Eu sint Moldovan». Пасля мітынгу некалькі дзясяткаў маніфестантаў прайшліся па галоўнай вуліцы да манумента князя. Акрамя лозунгаў у гонар Малдовы, маніфестанты заклікалі прыняць новую канстытуцыю краіны, у аснове якой будзе ідэалогія «малдавінізм» — падтрымка ўсяго малдаўскага. Тое, што дата для святкавання — не круглая, арганізацыя «Eu sint Moldovan» малавядомая, а саму акцыю піярылі ўсё левыя сайты, дае падставу падазраваць, што справа тут нячыстая.
Як вядома, апошнім часам камуністы спрабуюць гуляць на нацыяналістычных настроях у барацьбе з прыхільнікамі інкарпарацыі Малдовы ў склад Румыніі (за гэта выступае шмат сяброў цяперашняга малдаўскага ўраду). Таму не выключана, што акцыя 10 студзеня была проста замоўлены імі з тактычных задач.
Паводле малдаўскай прэсы