Малдова. Тэрмінова шукаем князя

У Малдове пачаў сваю дзейнасць манархічны рух імя Дзмітрыя Канцеміра. Адной з галоўных задач новай структуры будзе правядзенне ў бліжэйшы час інфармацыйна-арганізацыйнай канферэнцыі, «накіраванай на вывучэнне перадумоў адраджэння ў Малдове манархічнай формы праўлення, якая праіснавала ў Малдаўскім княстве больш за 500 гадоў».  



300px_dimitrie_cantemir_02.jpg

Дзмітрый Канцемір

«Паколькі Малдова з’яўляецца гістарычнай правапераемніцай Малдаўскага княства (дадзены факт зафіксаваны ў Дэкларацыі аб незалежнасці Рэспублікі Малдова і прызнаны сусветнай супольнасцю), а манархічная форма праўлення існавала 510 гадоў з 654-гадовага перыяду развіцця малдаўскай дзяржаўнасці, дык можна з упэўненасцю сказаць, што традыцыйная манархія з’яўляецца гістарычна прымальнай і асноўнай формай праўлення для малдаўскай дзяржавы», — адзначаецца ў прэс-рэлізе руху.

Згодна з планам манархістаў, у бліжэйшы час адбудзецца Міжнародны гістарычны кангрэс «Малдова–655», на які мяркуецца запрасіць прадстаўнікоў царскіх дынастый — нашчадкаў гаспадара Малдаўскага княства, якія пражываюць у цяперашні час як на тэрыторыі Малдовы, так і за яе межамі. Магчыма, па выніках сустрэчы будзе агучана прозвішча кандыдата на карону. З улікам цяперашняга палітычнага хаосу ў Малдове, шансы рэстаўрацыі манархіі выглядаюць не такімі ўжо ўтапічнымі.

Паводле малдаўскай прэсы