Мексіка. 150 гадоў подзвігу легіянераў

Упершыню ў гісторыі мексіканскі ўрад адсвяткаваў юбілей адной з самых гераічных баталій у гісторыі. 150 гадоў таму, 29–30 красавіка 1863 года, адбыўся бой паміж мексіканцамі і атрадам французаў, якія ўдзельнічалі ў інтэрвенцыі супраць Мексікі, у мясцовасці Камерон.



tema01_9_1.jpg

Сілы былі няроўныя — 65 байцам французскага іншаземнага легіёну супрацьстаялі дзве тысячы мексіканскіх жаўнераў. Аднак легіянеры здолелі ўтрымліваць пазіцыі аж 11 гадзін, забіўшы каля 300 праціўнікаў. У выніку мексіканцы перамаглі, аднак бітва пад Камеронам назаўсёды ўвайшла ў гісторыю. У Францыі 30 красавіка афіцыйна лічыцца Днём славы Французскага легіёна.

Доўгі час мексіканцы не жадалі згадваць пра тую падзею. Толькі праз 150 гадоў мексіканская дзяржава арганізавала спецыяльныя мерапрыемствы з нагоды круглай даты і запрасіла прадстаўнікоў Францыі. Парыж і Мехіка не хаваюць, што святкаванне гадавіны будзе спрыяць развіццю кааперацыі паміж дзвюма краінамі.