Мукачава-2: Пад Вінніцай учынілі разборкі са зброяй, узялі закладнікаў

На прадпрыемства па здабычы вапняка "Мурафскі кар'ер", якое знаходзіцца ў Шаргародскім раёне Вінніцкай вобласці, напалі блізу 15 узброеных чалавек.



60e99a743a5f5cdefd67533390_4f3a057d.jpg

Невядомыя былі ўзброеныя стрэльбамі, аўтаматамі Калашнікава, гранатамі і пісталетамі. Пра гэта паведаміў начальнік змены службы "Данбас-бяспека", якая ажыццяўляе ахоўную дзейнасць на кар'еры, піша podrobnosti.ua.

"Да кар'еру пад'ехалі аўтамабілі без нумарных знакаў. Адтуль выйшлі людзі ў цывільным і прадставіліся службай праверкі. Пасля гэтага яны выманілі некалькіх ахоўнікаў, збілі іх і ўзялі ў закладнікі", — распавёў адзін з ахоўнікаў.

У адказ служба аховы адкрыла па тых, хто нападаў агонь, завязаўся бой. Начальнік прадпрыемства Вячаслаў Лявіцкі быў паранены шротам у грудзі. Бой доўжыўся каля гадзіны, затым тыя, хто нападаў, прыкрываючыся закладнікамі, адышлі.

"Дваіх нашых пакалечылі, прыкладамі разбілі галаву. Будынак быў акружаны, усе вокны выбітыя. Пасля бою выклікалі спецназ, які арыштаваў адзін з аўтамабіляў з двума нападаючымі", — сказаў ахоўнік.

Уцякаючы, бандыты выкінулі двух зьбітых закладнікаў у полі.

Дзяржаўнае прадпрыемства "Мурафскі кар'ер" — адно з найбагацейшых па запасах вапняка радовішчаў, за якое даўно вядзецца барацьба. Яно некалькі разоў за апошнія месяцы зведала узброеныя напады з боку рэйдэраў.

Хоць прадпрыемства, якое выклікае цікаўнасць ліцэнзіяй на распрацоўку кар'ера, з'яўляецца дзяржаўным, права кантраляваць здабычу сыравіны "аспрэчваюць" два суб'екты.

Нагадаем, ва Украіне ў Мукачава 11 ліпеня разгарнулася ўзброенае супрацьстаянне паміж Правым сектарам і асяроддзем дэпутата Рады Міхаіла Ланьё. У сувязі з падзеямі ў Мукачава распачаты 3 крымінальныя справы — аб стварэнні злачыннай групоўкі, пра тэракт і аб перавышэнні ўлады.