МВФ ухваліў дэвальвацыю кітайскага юаня

У Міжнародным валютным фондзе палічылі дэвальвацыю кітайскага юаня пазітыўным крокам. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай заяве МВФ.



67557de94e44af9c33fd2fb31bfcba7d.jpg

На думку МВФ, дэвальвацыя юаня дазволіць рынкавым механізмам адыграць значную ролю ў вызначэнні абменнага курсу. Пры гэтым у Міжнародным валютным фондзе падкрэсліваюць, што канкрэтны вынік будзе залежаць ад таго, як новы механізм будзе рэалізаваны на практыцы, паведамляе www.bbc.com.

Прадстаўнікі МВФ лічаць, што Кітай павінен імкнуцца да пераходу на плаваючы курс на працягу двух-трох гадоў. Больш за тое, у МВФ упэўненыя, што для гэтага існуюць усе неабходныя ўмовы.

Напярэдадні Цэнтрабанк Кітая дэвальваваў юань да трохгадовага мінімума ў адносінах да долара. У банку дэвальвацыю на 1.9% назвалі выключнай мерай, нацэленай на тое, каб курс абмену юаня больш дакладна адлюстроўваў сітуацыю на рынку.

Азіяцкія валюты адрэагавалі на гэта падзеннем: услед за юанем, які перажыў за аўторак найбольш моцнае за дзесяцігоддзе падзенне, абваліліся іншыя рэгіянальныя валюты, а таксама валюты ключавых сыравінных партнёраў Кітая.