На круізным лайнеры ў Японіі, ізаляваным на каранцін, выявілі каронавірус яшчэ ў 41 чалавека

З-за здарэння на лайнеры Diamond Princess Міжнародная асацыяцыя круізных ліній выпусціла апавяшчэнне, якое строга забараняе прымаць на борт лайнераў пасажыраў з Кітая. Цяпер агульная колькасць тых, у каго знайшлі каронавірус на Diamond Princess, дасягнула 61 чалавека. Эксперты асцерагаюцца далейшага распаўсюджвання інфекцыі на караблі.

Лайнер Diamond Princess на каранціне ў порце Ёкагаме.

Лайнер Diamond Princess на каранціне ў порце Ёкагаме.

На круізным лайнеры Diamond Princess з 3 700 пасажырамі, што знаходзіцца на каранціне каля берагоў японскай Ёкагамы, выявілі яшчэ 41 выпадак заражэння каронавірусам 2019-nCoV. Пра гэта ў пятніцу, 7 лютага, паведаміла Міністэрства аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі.

Такім чынам, агульная колькасць тых, у каго знайшлі каронавірус на караблі, дасягнула 61 чалавека. Грамадзянства новых інфіцыраваных на дадзены момант не ўдакладняецца.

У сувязі з выяўленнем на Diamond Princess новых інфіцыраваных каронавірусам Міжнародная асацыяцыя круізных ліній выпусціла апавяшчэнне, якое строга забараняе прымаць на борт лайнераў пасажыраў, што прыбылі з Кітая.

Нагадам, лайнер Diamond Princess змясцілі на каранцін у порце Ёкагама пасля таго, як у аднаго з яго пасажыраў выявілі каронавірус 2019-nCoV.

Паводле korrespondent.net