Кітайцаў, якія вяртаюцца з вакацый, адправяць у каранцін пад Радашкавічы
У дзіцячы лагер «Брыгантына» будуць звозіць студэнтаў і супрацоўнікаў індустрыяльнага парку «Вялікі камень», якія вяртаюцца пасля вакацый пасля кітайскага Новага года, паведамляе «Свабода».
![a369f1aa_ac70_4ff9_90a7_dca49fb3489e_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg a369f1aa_ac70_4ff9_90a7_dca49fb3489e_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/a369f1aa_ac70_4ff9_90a7_dca49fb3489e_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзіцячы аздараўленчы лагер «Брыгантына» пад Радашкавічамі на Міншчыне стане базай для каранціннай ізаляцыі грамадзянаў Кітаю, якія прыбываюць у Беларусь, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Сваю працу ён пачаў 7 лютага. Сюды будуць звозіць найперш студэнтаў і супрацоўнікаў індустрыяльнага парку «Вялікі камень», якія вяртаюцца пасля вакацый у сувязі з кітайскім Новым годам.
Медыцынскія абследаванні там весціся не будуць, двухтыднёвы каранцін патрэбен для таго, каб паназіраць за фізічным станам іншаземцаў з зоны эпідэміялагічнага бедства.
У адміністрацыі аздараўленчай установы карэспандэнту «Свабоды» факт прыёму кітайцаў пацвердзілі.
Паводле стану на 7 лютага, эксперты Міністэрства аховы здароўя праверылі пробы больш чым у паўтысячы грамадзянаў, якія прыехалі з Кітаю. Каронавіруса не выявілі.