На акцыі пратэсту ў Венесуэле загінулі тры чалавекі

Правядзенне акцыі, якую апазіцыя назвала «маці ўсіх пратэстаў», не было дазволена ўладамі Венесуэлы, і паліцыя разагнала дэманстрантаў з дапамогай спецсродкаў.

Фота: http://dmirix.ru

Фота: http://dmirix.ru

Двое загінулых — дэманстранты. Адзін з іх быў застрэлены прыхільнікам Мадуры, які належаў да так званай праўрадавай банды, піша The New York Times. Абставіны смерці яшчэ аднаго дэманстранта не ўдакладняюцца. Улады Венесуэлы сцвярджаюць, што таксама быў застрэлены адзін ваенны — яго, як сцвярджаецца, забіў снайпер.
Апазіцыя ў Венесуэле патрабуе прызначэння выбараў і вызвалення палітычных зняволеных, і заклікае выходзіць на новыя акцыі пратэсту.
Акцыі пратэсту ў Венесуэле звязаны з рашэннем Нікаласа Мадура сканцэнтраваць уладу ў сваіх руках і пазбавіць паўнамоцтваў абраны парламент, дзе большасць належыць да апазіцыі.
Таксама ў красавіку лідэру венесуэльскай апазіцыі Энрыке Капрылесу было забаронена на 15 гадоў займацца палітычнай дзейнасцю. Капрылес лічыўся галоўным супернікам Нікаласа Мадура на выбарах, якія павінны адбыцца ў 2018 годзе.
Паводле meduza.io