На выбарах прэзідэнта Мексікі перамог кандыдат ад левых сілаў

Паводле папярэдніх дадзеных, кандыдат ад кааліцыі левых сілаў Разам зробім гісторыю Андрэс Мануэль Лопес Абрадор набраў ад 53% да 59% галасоў.



Андрэс Мануэль Лопес Абрадор выйграў выбары ў Мексіцы 

Андрэс Мануэль Лопес Абрадор выйграў выбары ў Мексіцы 

Кандыдат ад кааліцыі левых сілаў “Разам зробім гісторыю” Андрэс Мануэль Лопес Абрадор лідзіруе на выбарах прэзідэнта Мексікі. Пра гэта сведчаць вынікі экзітполаў, перадае Reuters.

Паводле папярэдніх дадзеных, Лопес Абрадор набраў ад 53% да 59% галасоў. Яго супернік Хасэ Антоніа Мід ад кіруючай партыі набірае ад 19% да 25% галасоў.

Мід ужо прызнаў паразу і пажадаў поспехаў Лопесу Абрадору.

Новы прэзідэнт Мексікі ўступіць на пасаду ў снежні гэтага года. Цяперашні кіраўнік дзяржавы Энрыке Пенья Ньета, у адпаведнасці з канстытуцыяй краіны, не мог балатавацца на другі тэрмін.

Паводле korrespondent.net