На Данетчыне баевікі пагражаюць павесіць дырэктара школы за адкрыццё выбарчага ўчастка
Людзі адмаўляюцца працаваць у выбарчых камісіях, паведамляе tsn.ua.

У Арцёмаўск, што на Данетчыне, баевікі пагражаюць павесіць дырэктара адной з навучальных устаноў за выбарчы ўчастак, які павінны адкрыць для правядзення прэзідэнцкіх выбараў 25 траўня.
"На днях прыйшлі людзі ў масках і сказалі — калі ў вас тут будуць выбары, то мы вас спалім, а дырэктара павесім. Супрацоўнікі ў шоку", — сказала супрацоўніца навучальнай установы. Як піша УНІАН, людзі адмаўляюцца працаваць у выбарчых камісіях. Па словах жанчыны, дзверы на выбарчых участках у дзень выбараў будуць зачыненыя.
Нагадаем, Яцанюк адзначыў, што спробы тэрарыстаў сарваць выбары ў Украіне асуджаныя на паразу.