У Марыўпалі адмянілі шматтысячны Марш Міру праз кулямётчыкаў ДНР
У Марыўпалі быў адменены шматтысячны Марш Міру з-за пагрозы ад узброеных людзей з так званай ДНР.

Марш Міру ў Маскве, 15 сакавіка 2014 года
Пра гэта на сваёй старонцы Facebook паведаміла дырэктар па сувязях з грамадскасцю Наталля Ямчэнка.
"Сёння ў Марыўпалі ў 17-00 павінен быў прайсці шматтысячны Марш Міру. Без палітычных лозунгаў і сцягоў", — напісала яна.
"Я ведаю, што шматтысячны, паколькі толькі нашы металургічныя камбінаты паведамлялі пра тое, што каля 30 000 нашых супрацоўнікаў планавалі выйсці на яго. А Марыўпаль — гэта не толькі нашы заводы", — дадала яна.
Па словах Ямчэнка, Марш Міру прыпынілі з меркаванняў бяспекі.
"Паколькі раніцай на вуліцах горада з'явіліся ўзброеныя людзі, якія называлі сябе членамі так званай "ДНР". Узброеныя аўтаматамі. І кулямётамі. Узброеныя па сутнасці супраць мірных жыхароў. Калі гэта так — гэтым людзям не патрэбен Данбас, тым больш шчаслівы Данбас", — напісала Ямчэнка.
Паводле www.pravda.com.ua