Дзмітрый Мядзведзеў: Расія не гарантуе цэласнасць Украіны

Расія ніколі не брала на сябе абавязкаў гарантаваць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, заявіў ён у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg.  



miadzviedzieu_2005.jpg

"Мы зыходзім з таго, што самая галоўная задача — супакоіць сітуацыю на тэрыторыі Украіны. Не гарантаваць нешта камусьці, а супакоіць гэтую сітуацыю", — перадае ВВС словы расійскага прэм'ер-міністра.

Разам з тым Мядзведзеў заявіў, што сцвярджэнні аб намеры Расіі далучыць да сябе якую-небудзь частку Украіны з'яўляюцца прапагандай, а параўнанне з сітуацыяй у Крыме недарэчнае.

Нагадаем, што паводле Будапешцкага мемарандума ад 1994 году аб бяз'ядзерным статусе Украіны ЗША, Расія і Вялікабрытанія абавязаліся выступіць у якасці краін — гарантаў суверэнітэту і бяспекі Украны.

Мядзведзеў у інтэрв'ю Bloomberg прапанаваў замежным партнёрам даць іншыя гарантыі. Ён хоча, каб Еўрасаюз і ЗША не ўмешваліся ва ўнутраныя справы Украіны, не ўцягвалі яе ў Паўночнаатлантычны альянс (NATO). Таксама ён хоча гарантый, што ў насельніцтва Усходняй Украіны застанецца магчымасць размаўляць па-руску і што туды не прыйдзе "які-небудзь шалёны "Правы сектар".

euroradio.fm

Фота — rurepost.ru