Украіна. Металургі пачынаюць страйк супраць сепаратызму
Страйк працягнецца да таго часу, пакуль абстаноўка ў рэгіёне не стабілізуецца, заявілі генеральныя дырэктары прадпрыемстваў групы «Метінвэст» Юры Зінчанка і Энвэр
А 12-й паводле мясцовага часу прагучыць гудок, пасля якога на прадпрыемствах групы «Метінвэст» спыніцца праца ў неасноўных цэхах прадпрыемстваў групы Метінвест.
Адновіцца праца ў гэтых цэхах і падраздзяленьнях толькі ў 15.00, перадае УНІАН.
Ранней кіраўнік кампаніі СКМ, украінскі бізнэсовец Рэнат Ахметаў заклікаў працоўных сваіх прадпрыемстваў выйсці на папераджальны страйк супраць сепаратызму і падкрэсліў, што дзеянні ўзброеных сепаратыстаў з'яўляюцца «барацьбой супраць Данбасу».
Пра гэта гаворыцца ў экстранай заяве Ахметава ў эфіры тэлеканалу «Ўкраіна».
«Сёння марыупальцы хацелі правесці марш міру. І як мне сказалі, што на акцыю збіраліся выйсці больш за 50 тысяч чалавек. І гэта — толькі ў адным Марыупалі, а па Данбасу сёння гатовы выйсці мільёны. Чаму? Таму што людзі стаміліся жыць у страху. Стаміліся жыць у тэроры. Стаміліся выходзіць на вуліцы і трапляць пад кулі. Па Данбасу ходзяць з аўтаматамі, гранатамётамі, у гарадах бандытызм і марадзёрства. Гэта хіба мірнае жыццё? Гэта хіба моцная эканоміка? Гэта хіба годная праца і годны заробак? Не! І менавіта таму людзі хацелі выйсці на марш міру», — заявіў Ахметаў.
«Я хачу сказаць усім: нас не запалохаць, нас не спыніць. Нікому, у тым ліку, тым, хто называе сябе нейкай Данецкай рэспублікай. Хто чуў пра яе? Хто ведае імёны лідэраў ДНР? Што яны зрабілі для Данбаса? Не! Гэта барацьба супраць Данбаса! Гэта — генацыд Данбасу», — лічыць бізнэсовец.
Таму Ахметаў заклікаў працоўных Данбасу правесці папераджальны страйк па ўсім рэгіёне.
«Я заклікаю ўсе працоўныя калектывы выйсці заўтра на папераджальны пратэст па месцы працы. І гэты мітынг пачнецца заўтра апоўдні па гудку, які прагучыць на ўсіх прадпрыемствах Данбасу ў падтрымку міру і супраць кровапраліцця. І пакуль мір не запануе, штодня ў 12-00 па ўсім Данбасу будзе гучаць такі гудок».
Ахметаў таксама заклікаў «ўсіх аўтамабілістаў, усіх патрыётаў нашага краю далучыцца да гэтай акцыі».