Над Масквой узнялі ўкраінскі сцяг

На шпілі сталінскага вышыннага дома на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве раніцай у сераду вывесілі ўкраінскі сцяг.



ukrainian_flag_over_moscow.jpg

Пра гэта напісаў у твітары фатограф газеты «Весті» Эмін Калантараў.

Журналістаў папрасілі пакінуць будынак, там знаходзяцца супрацоўнікі паліцыі і МНС, унутр нікога не пускаюць. Каля 10:00 (9:00 па Мінску) сцяг знялі.
Акрамя таго, ноччу палову зоркі, якая вянчае шпіль гмаху, пафарбавалі ў блакітны колер.
«Відавочна, зорка павінна была быць перафарбавана ў колеры ўкраінскага сцяга, але невядомыя не паспелі гэта зрабіць», — сказала крыніца ў экстраных службах.
У аддзел паліцыі «Таганскі» даставілі некалькіх маладых людзей з альпінісцкім рыштункам, якія могуць быць датычныя да гэтага.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, невядомыя праніклі па ўнутраных лесвіцах будынка на апошні паверх, а затым з дапамогай адмысловай падрыхтоўкі замацавалі палотнішча на шпілі гмаха», — сказала крыніца ў праваахоўных органах.
Па словах крыніцы ў экстраных службах, дастаўленыя ў паліцыю — жыхары Масквы і Падмаскоўя. Адно падазраванага затрымалі і даставілі ў аддзел для разбору.
tvrain.ru