Тым, хто размаляваў зорку на маскоўскім гмаху ў колеры ўкраінскага сцяга, пагражае да 7 гадоў зняволення

Крымінальная справа аб размаляванай у колеры ўкраінскага сцяга зорцы на гмаху ў цэнтры Масквы першапачаткова была ўзбуджаная па артыкуле «вандалізм», пазней паліцыянты перакваліфікавалі яе па артыкуле аб хуліганстве.



zorka_maskva.jpg

Паліцыянты перакваліфікавалі крымінальную справу, распачатую пасля таго, як на Кацельнічаскай набярэжнай у цэнтры Масквы была размалявана зорка, паведамілі РІА Навіны ў прэс-службе сталічнага глаўка МУС.

У сераду невядомыя вывесілі ўкраінскі сцяг на шпілі сталінскага гмаху, размешчанага на Кацельнічаскай набярэжнай. Тыя, хто прабраўся на шпіль вышыннага дому, таксама пафарбавалі зорку, якая вянчала будынак, у сіні колер. Такім чынам, яна набыла расфарбоўку ўкраінскага сцяга.

Крымінальная справа першапачаткова была ўзбуджаная па артыкуле «вандалізм» (максімальнае пакаранне — тры гады зняволення). 

«Сёння гэтая крымінальная справа перакваліфікавана па частцы 2 артыкула 213 КК РФ («хуліганства») і перададзена з дазнання ў следчае падраздзяленне УУС па Цэнтральнай акрузе Масквы», — сказаў суразмоўца агенцтва. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — сем гадоў зняволення. 

Па справе затрыманыя дзве дзяўчыны і двое мужчын, усе жыхары расійскай сталіцы.

ria.ru